top of page
1863_1_8.jpg

Нашы мерапрыемствы

Тут вы зможаце даведацца пра нашыя мерапрыемствы, што мы будзем ладзіць у карчме "1863".

photo1673289061.jpeg

25 сакавіка 2023

Дзень Волі

Для нас гэта хіба не галоўнае свята! Свята гонару і свабоды! Свята, якое аб'ядноўвае ўсіх беларусаў!

Таму і пытання не было, трэба адсвяткаваць зорна!

Чаго толькі не было: КВІЗ на тэму гісторыі БНР, з'яўленне паўстанца, песні ўголас разам, дуда, а яшчэ яднанне!

Будзьма разам!

photo1673289061.jpeg

22 СТУДЗЕНЯ 2023

Адкрыццё карчмы "1863"

У студзені 1863 года паўстанцы Каліноўскага рыхтавалі зброю і збіраліся ў атрады. Роўна праз 160 год мы адчыняем карчму "1863", дзе збіраемся актыўна і без перапынку ўшаноўваць памяць герояў-паўстанцаў. І разам з тым ствараем месца сустрэчы беларусаў з добрай ежай, знаёмай музыкай і ўтульнай атмасфэрай.

bottom of page