
"Каго любіш? – Люблю Беларусь. – То ўзаемна!"
Сябры, мы рады падзяліцца з вамі выдатнай навінай, тым больш, што добрыя навіны сёння рэдкія.
У беларускай суполкі за мяжой з'явілася сваё ўнікальнае месца для адпачынку і сустрэч – карчма 1863 г.!
Гэта аўтэнтычнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільнюса, дзе некалі збіраліся паўстанцы 1863 г., дзе, кажуць, бываў і сам Кастусь Каліноўскі!
Неабыякавыя захопленыя людзі цудам адшукалі гэтае месца i стварылі самабытны інтэрактыўны праект, заснаваны на гістарычных падзеях, які зацікавіць не толькі беларусаў, але ўсіх, хто падтрымвае ідэю беларускай самаідэнтычнасці.
1863 – не проста карчма, дзе можна пачаставацца смачнымі стравамі ды напоямі беларускай кухні. Гэта магчымасць беларусам за межамі Радзімы сустрэцца і адчуць адзінства. Магчымасць усталяваць сувязь са сваёй краінай, наўпрост дакрануўшыся да яе гісторыі і культуры.
Тут гісторыя народна-вызваленчага паўстання ХІХ стагоддзя арганічна сплаўляецца з нядаўнімі падзеямі, што пакінулі незабыўны след у душы кожнага свядомага беларуса
Гэта месца, дзе вам рады. Месца, дзе вас чакаюць. Месца, якое мы напоўнім цяплом нашых сэрцаў. Месца, дзе кожны апынецца сярод сваіх.
Шчыра запрашаем на адкрыццё, якое сімвалічна адбудзецца 22-га студзеня, роўна 160 гадоў апасля пасля пачатку паўстання.
Змагаемся разам, разам адпачываем!
ШТО ВАС ЧАКАЕ
